Новости проекта
Мобильные приложения Schools.by
С новым учебным годом!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 9 человек

Арганізацыя беларускамоўнага дня ў старэйшай групе

Дата: 5 января 2021 в 16:51, Обновлено 4 февраля 2021 в 14:01
Автор: Щур О. Р.

Арганізацыя беларускамоўнага дня  у старэйшай групе

Згодна сучасным патрабаванням і вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі адін раз на тыдзень у нашай группе адводіцца дзень на развіццё  беларускага маўлення. Пачынаецца наш дзень з хвілінкі моўных зносін раніцай, калі дзеці разам з бацькамі прыходзяць у дзіцячы сад. Вітаем адзін аднаго на роднай мове, тым самым далучаем і бацькоў выхаванцаў да сумеснай размовы. Я ў сваю чаргу расказваю ім,  што дзеці дашкольнага ўзросту вывучаюць родную мову ў нашай установе адукацыі , запамінаюць новыя словы і ужываюць іх у зносінах паміж сабой, звяртаю ўвагу на спецыфіку вымаўлення гукаў беларускай мовы, прапаную бацькам творы мастацкай літаратуры і фальклору, якія яны могуць прачытаць сваім дзецям дома, каб садзейнічаць развіццю цікавасці і жадання размаўляць на мове нашых продкаў.

На працягу астатняга дня  пераважна размаўляю са сваімі выхаванцамі  на беларускай мове у час спецыяльна – арганізаванай  і нерэгламентаванай дзейнасці.

Навогул, я лічу, што развіццё беларускага маўлення  ў дзяцей трэба пачынаць паэтапна, з паступовага ўвядзення беларускага слова ў розныя віды дзейнасці.  Такі падыход я  і адлюстроўваю праз  каляндарна-тэматычнае планаванне  дзіцячай дейнасці ў сваёй группе, карыстаючыся матэрыяламі і рэкамендацыямі  вучэбна метадычнага дапаможніка Н.С.Старжынскай “Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў”.

Асабліва хочацца адзначыць найбольш каштоўны матэрыял для развіцця ў дзяцей беларускага маўлення - творы вуснай народнай творчасці. Пры падрыхтоуцы да такога віду дзейнасці мне дапамагае дапаможнік

Дубінінай Д.М. “Родная прырода ў вуснай народнай творчасці” і  Старжынскай Н.С. “Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору”. Частае выкарыстанне фальклорных твораў пашырае лексіку выхаванцаў, актывізуе слоўнікавы запас, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, інтанацыйнымі адценнямі. Вершаваны матэрыял успрымаецца дзецьмі з вялікім задавальненнем, дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу на выразнасць маўлення, каб зацікавіць дзяцей успрымаць твор, заахвоціць яго да паўтарэння і запамінання слоў карысна суправаджаць расказванне фальклорных твораў паказам нагляднасці: цацкі, малюнка.
Вялікую ролю ў развіцці маўлення адыгрываюць гульні, паколькі ў іх дзеці вельмі лёгка запамінаюць новыя словы, разумеюць сэнс гэтых слоў, і выкарыстоўваюць іх ў далейшым абіходзе. Асаблівае месца займаюць народныя гульні, так як яны адлюстроўваюць народныя традыцыі, характар народа, дапамагаюць дзецям лёгка і непрымусова запамінаць і ўжываць родную мову. У якасці звязуючага звяна паміж гульнёвай і актыўна-маўленчай дзейнасцю  выкарыстоўваю  у рабоце розныя віды тэатральна-гульнёвай дзейнасці. Вельмі прывабліваюць выхаванцаў гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, беларускіх народных казак, напісаных у дыялагічнай форме. Дзеці лёгка запамінаюць беларускія словы, якія вымаўляюць героі твораў, ўжываюць іх пад-час драматызацыі, а потым і у паўсядзённым жацці.
Асаблівае месца займаюць народныя гульні, так як яны адлюстроўваюць народныя традыцыі, характар народу, дапамагаюць дзецям лёгка і непрымусова запамінаць і ўжываць новыя словы. Так дзеці з вялікім задавальненнем гуляюць у гульні “Гарлачык”, “Верабейка”, “Лянок”.

Не магу не адмеціць работу з бацькамі, якія на сёняшні дзень ва ўсім мяне падтрымліваюць  і з задавальненнем пад-час сумесных мерапрыемстваў замацоўваюць сваё, няхай пака не вельмі дасканальнае, веданне роднай мовы. У навучанні дзяцей беларускай мове вялікі поспех прыносяць і такія сумесныя мерапрыемствы, як беларускія абрадавыя святы. У гэтым годе мы сумесна з музычным кіраўніком правялі свята “Калядкі”, дзе дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі танцамі і  праспявалі фальклорныя песні з элементамі драматызацыі.

Усё гэта стымулюе дзяцей размаўляць на беларускай мове, далучэння іх да беларускай нацыянальнай культуры, з’яўляецца падмуркам патрыятычнага выхавання моладзі.

Выхавацель дашкольнай адукацыі Стэльмакова Т.Ф.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.